Аб удзеле Беларусі ў Міжнародным кірмашы сучаснага мастацтва
01.06.2023 г.1 чэрвеня 2023 г. у Стамбуле адкрыўся 3-і Міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва «Artcontact Istanbul». У адкрыцці ўзяў удзел Генконсул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед.
На стэндзе, сярод іншага, прадстаўлены работы вядомай беларускай мастачкі, члена Беларускага саюза мастакоў Тані Грыневіч пад куратарствам Ганны Вярынскай.
Выстава, якая стала адной з галоўных падзей культурнага жыцця Стамбула, працягнецца да 4 чэрвеня.