У Стамбуле пашыраныя магчымасці аказання медыцынскай дапамогі для грамадзян Рэспублікі Беларусь
10.07.2026 г.
Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле і Medicana Health Group заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на забеспячэнне больш шырокага доступу грамадзян Беларусі да якаснай медыцынскай дапамогі ў Турэцкай Рэспубліцы і шэрагу іншых дзяржаў. Дакумент падпісаны генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Яўгеніяй Барткевіч і членам савета дырэктараў Medicana Health Group Беркам Бозкуртам.
.jpeg)
Згодна з пагадненнем, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Турцыі, знаходзяцца ў краіне транзітам або наведваюць яе ў якасці турыстаў, могуць звяртацца ў клінікі сеткі Medicana і атрымліваць медыцынскія паслугі са зьніжкай у 30 працэнтаў. Для выкарыстання льготных умоў дастаткова прад’явіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь пры звароце ў медыцынскую ўстанову.
Medicana Health Group аб’ядноўвае шэраг шматпрофільных клінік у Турцыі, а таксама медыцынскія цэнтры ў Босніі і Герцагавіне і Злучаным Каралеўстве, што дазволіць грамадзянам Беларусі карыстацца паслугамі партнёра не толькі на тэрыторыі Турцыі, але і за яе межамі.
Асобным элементам супрацоўніцтва з’яўляецца доступ да паслуг Medicana Airport Medical Center, які знаходзіцца ў міжнародным аэрапорце Стамбула і забяспечвае кругласутачнае аказанне тэрміновай медыцынскай дапамогі пасажырам.
Заключанае пагадненне з’яўляецца важным крокам па ўмацаванні практычнага ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай у гуманітарнай сферы і накіравана на дадатковую абарону правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі за мяжой.