:

Аб Беларускіх Калядах у Стамбуле

22.12.2023 г.

22 снежня 2023 г. у раённым культурным цэнтры Бакыркёй/Стамбул адбыліся традыцыйныя Беларускія Каляды.

На яркае пераднавагодняе мерапрыемства, праведзенае пры падтрымцы беларускага Генконсульства ў Стамбуле і мэрыі раёна Бакыркёй, сабралася каля ста прадстаўнікоў беларускай дыяспары Стамбула з дзецьмі.

Ва ўступным слове Генконсул Аляксей Швед адзначыў важнасць, асабліва ў Год міру і стварэння, правядзення аб'яднальных мерапрыемстваў з удзелам беларускай дыяспары, падтрымання нацыянальных і культурных традыцый за мяжой, пажадаў беларусам Стамбульшчыны поспехаў і моцнага здароўя ў надыходзячым 2024 годзе.

Прысутныя з задавальненнем узялі ўдзел у інтэрактыўнай тэатралізаванай пастаноўцы з навагоднімі персанажамі. У канцы Каляднай казкі кожнае дзіця атрымала па «салодкім» навагоднім падарунку ад кандытарскай фабрыкі «Спартак».

Пасля завяршэння паказу ўдзельнікі пачаставаліся за беларускім салодкім сталом.

 

Інфармацыя аб мерапрыемстве на ТБ-канале Беларусь-1

https://www.tvr.by/news/v_mire/v_stambule_otmetili_belorusskie_kolyady/

На сайце БелТА

https://www.belta.by/society/view/traditsionnye-koljady-sobrali-predstavitelej-belorusskoj-diaspory-v-stambule-606773-2023/

На сайце Беларусь Сёння

https://www.sb.by/articles/belorusskaya-diaspora-v-stambule-otprazdnovala-kolyady.html

На сайце Спутнiк

https://sputniknews.com.tr/20231223/istanbulda-belarusun-unlu-kalyady-senligi-duzenlendi-1078838843.html

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці