:

Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле сустрэлася са старшынёй Савета па вытворчасці і гандлі Сакар'і

22.09.2026 г.


22 верасня Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Яўгенія Барткевіч правяла сустрэчу з турэцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй Савета па вытворчасці і гандлі правінцыі Сакар'я (ÜTİK) Озканам Пынарам.


У ходзе перамоў бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-турэцкага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама шляхі пашырэння прамысловай кааперацыі і рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў.
Асаблівую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы ўдзялілі міжрэгіянальнаму ўзаемадзеянню. У прыватнасці, падрабязна разглядаліся практычнае напаўненне дзеючага пагаднення аб пабрацімскіх сувязях паміж Віцебскам і Сакар'ёй, арганізацыя узаемных дзелавых візітаў і падрыхтоўка адказнага візіту дэлегацыі Віцебскай вобласці ў турэцкую правінцыю.


Па выніках сустрэчы бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у умацаванні прамых кантактаў паміж прадпрымальнікамі дзвюх краін, прасоўванні новых камерцыйных ініцыятыў і актывізацыі двухбаковага абмену ў вытворчай і гандлёвай сферах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці