:

Аб рабочай паездцы Генконсула ў Бурсу

17.12.2022 г.

17 снежня 2022 г. па запрашэнні найбуйнейшага турэцкага кангламерату па вытворчасці аўтакампанентаў “Orhan Holding” Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед наведаў з аднадзённым працоўным візітам Бурсу.

На сустрэчы з кіраўніцтвам холдынгу і Ганаровым консулам Беларусі ў Бурсе Айбарам Улуджа адбыўся абмен думкамі аб бягучым узроўні двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, перспектывах супрацоўніцтва.

Беларускі Генконсул узяў удзел у цырымоніі ўзнагароджання 18-га Міжнароднага конкурсу фатаграфій “Orhan Holding”, арганізаванага пад эгідай Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва (FIAP) і Турэцкай федэрацыі фатаграфічнага мастацтва (TFSF). Адной з галоўных узнагарод конкурсу была ўдастоена работа беларускай фотамастачкі Марыі Бальдзюсавай, якую на цырымоніі прадставіў беларускі дыпламат.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці