:

Аб удзеле ў 152-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза і 15-м пасяджэнні Беларуска-Турэцкага Савета дзелавога супрацоўніцтва

17.04.2026 г.

 

З 15 па 18 красавіка 2026 года ў Стамбуле праходзіць 152-я Асамблея Міжпарламенцкага саюза, у рамках якой абмяркоўваюцца актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.

 

У рабоце беларускай парламенцкай дэлегацыі на дадзенай сесіі прымае ўдзел Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Яўгенія Барткевіч.

У ходзе пасяджэнняў разглядаюцца пытанні каардынацыі знешнепалітычнай дзейнасці парламенцкіх дэлегацый дзяржаў – членаў АДКБ у рамках Міжпарламенцкага саюза, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, уключаючы ўмацаванне даверу, забеспячэнне міжнароднай бяспекі і развіццё міжпарламенцкага дыялогу.

У рамках візіту парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь 16 красавіка 2026 года ў Стамбуле адбылося 15-е сумеснае пасяджэнне Беларуска-Турэцкага Савета дзелавога супрацоўніцтва, якое адкрыў Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах Сяргей Алейнік.

Таксама праведзены сустрэчы з Асацыяцыяй незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (MÜSİAD) і Асацыяцыяй прадпрымальнікаў і бізнесменаў (ASKON).

 

Бакі абмяняліся інфармацыйнымі матэрыяламі аб экспартных і інвестыцыйных магчымасцях, абмеркавалі ключавыя аспекты двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, прыярытэтныя напрамкі пашырэння партнёрства і планы па арганізацыі абмену дзелавымі дэлегацыямі.

Па выніках пасяджэння Савета адбыліся адрасныя перагаворы ў фармаце B2B паміж беларускімі і турэцкімі кампаніямі. Прадстаўнікі бізнесу абмеркавалі дарожныя карты па рэалізацыі канкрэтных інвестыцыйных праектаў, у тым з ліку ў хімічнай прамысловасці і лёгкай індустрыі, і дамовіліся працягнуць прадметны дыялог па нарошчванні ўзаемнага гандлю і сумесных інвестыцый.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці