Аб сустрэчы з міністрам мытні і гандлю Омерам Болатам
18.02.2025 г.16 лютага 2025 года ў Істамбульскім аддзяленні парламенцкага саюза па запрашэнні турэцкага боку адбылася сустрэча консула Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь Іллі Адарчанкі з міністрам мытні і гандлю Турцыі Омерам Балатам.
У ходзе сустрэчы І.Адарчанка падзяліўся з А.Балатам вынікамі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падкрэсліўшы значнасць гэтай падзеі для далейшага развіцця беларуска-турэцкіх адносін. Міністр выказаў упэўненасць у патэнцыяле ўмацавання сувязяў паміж дзвюма краінамі ў гандлёва-эканамічнай сферы.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і вызначылі ключавыя напрамкі для далейшага ўзаемадзеяння. Акцэнт быў зроблены на магчымасці сумесных ініцыятыў і праектаў, якія садзейнічаюць паглыбленню супрацоўніцтва.