:

Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле прыняла ўдзел у адкрыцці 29-га Еўразійскага эканамічнага саміту

12.05.2026 г.

12 мая 2026 г. у Стамбуле адбылася цырымонія адкрыцця 29-га Еўразійскага эканамічнага саміту, арганізаванага Marmara Group Foundation. Саміт прысвечаны пытанням глабальнай адказнасці, міру, дыялогу і ўстойлівага развіцця.

Старт саміту далі агучаныя падчас цырымоніі пасланні Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева, у якіх быў зададзены высокі тон абмеркаванню тэм міру, дыялогу і сумеснай адказнасці дзяржаў.

Асноўная ўвага ўдзельнікаў саміту засяроджана на наступствах войнаў і канфліктаў, вымушанай міграцыі, пытаннях воднай і энергетычнай бяспекі, кліматычных выкліках, а таксама ролі жанчын і грамадскай дыпламатыі ў мацаванні міру і ўстойлівага развіцця.

Рэспубліку Беларусь на форуме прадстаўляе Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Яўгенія Барткевіч, якая прымае ўдзел у рабоце саміту і абмеркаванні актуальных пытанняў міжнароднага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці