:

Аб сустрэчы Генконсула з Генеральным сакратаром АЧЭС

19.01.2022 г.

19 студзеня 2022 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром Арганізацыі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЧЭС), Паслом Лазарам Каманеску.

Падчас сустрэчы беларускі дыпламат павіншаваў Л.Каманэску з прызначэннем на высокую пасаду.

Бакі сышліся на думцы аб важнасці канструктыўнага, арыентаванага на станоўчы вынік дыялогу ў рамках гэтай рэгіянальнай арганізацыі, асабліва ў год яе 30-годдзя, абмяняліся пунктамі гледжання па шэрагу арганізацыйных пытанняў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці