Аб сустрэчы кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Бахчэшэхірскага ўніверсітэта
15.06.2023 г.15 чэрвеня 2023 г. пры падтрымцы беларускага Генконсульства ў Стамбуле ў рэжыме відэаканферэнцыі праведзена ўстановачная сустрэча рэктараў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Бахчэшэхірскага ўніверсітэта.
Пасля прэзентацыі патэнцыялу абедзвюх ВНУ і практычных інтарэсаў бакі дамовіліся аб развіцці супрацоўніцтва па шэрагу канкрэтных напрамкаў.