Аб выступе Генконсула перад студэнтамі двух стамбульскіх універсітэтаў
17.10.2024 г.17 кастрычніка 2024 г. Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед выступіў з дакладам перад членамі студэнцкіх клубаў Галатасарайскага і Бахчэшэхірскага ўніверсітэтаў.
Беларускі дыпламат азнаёміў будучых палітолагаў, міжнароднікаў і юрыстаў з сітуацыяй у двухбаковых адносінах паміж Беларуссю і Турцыяй, расказаў аб перспектывах іх развіцця, адказаў на пытанні.
Адбыўся жывы дыялог аб становішчы ў рэгіёне і бягучых тэндэнцыях.