Аб сустрэчы з рэктарам Стамбульскага ўніверсітэта
28.05.2024 г.28 мая 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед правёў сустрэчу з рэктарам Стамбульскага ўніверсітэта д-рам Асманам Бюлентам Зюльфікарам.
На сустрэчы абмеркавалі перспектывы актывізацыі супрацоўніцтва памiж ВНУ, партнёрскіх сувязей паміж Стамбульскім універсітэтам і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Дамовіліся аб правядзенні сумеснага мерапрыемства ў бліжэйшы час.