:

Аб лекцыi Генконсула ў стамбульскім універсітэце Едытэпе

13.12.2021 г.

13 снежня 2021 г. па запрашэнні кіраўніцтва стамбульскага ўніверсітэта Едытэпе Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед выступіў з лекцыяй на факультэце паліталогіі і міжнародных адносін перад прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі ВНУ.

Гутарка беларускага дыпламата з будучымі экспертамі, якая прайшла ў вочным і анлайн-рэжыме і сабрала каля 50 чалавек, была прысвечана бягучаму этапу развіцця Рэспублікі Беларусь і актуальным пытанням беларуска-турэцкіх двухбаковых адносін.

Мерапрыемства выклікала прыкметны iнтарэс у турэцкіх студэнтаў. Прыканцы лекцыі, якая доўжылася амаль дзве гадзіны, Аляксей Швед адказаў на пытанні, якія цікавяць аўдыторыю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці