Аб сустрэчы з прадстаўнікамі Міжнароднай гандлёвай платформы
01.12.2022 г.1 снежня 2022 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Міжнароднай гандлёвай платформы UTEP.
У ходзе сустрэчы бакі прыйшлі да адзінай думкі аб высокім узроўні беларуска-турэцкіх адносін, абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва. Беларускаму дыпламату было перададзена запрашэнне на бізнес-форум «Гандаль ад сямі ўзгоркаў да сямі рэгіёнаў, ад сямі рэгіёнаў да сямі кантынентаў» 6 снежня 2022 г.