:

Аб паездцы Генконсула з дэлегацыяй БДУ ў Чанакале

10.01.2022 г.

10 студзеня 2022 г. у правінцыі Чанакале знаходзілася з працоўным візітам дэлегацыя БДУ на чале з прарэктарам Міхаілам Чарапенікавым у суправаджэнні Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксея Шведа.

Паездка адбылася ў развіццё заключанага ў 2021 г. мемарандума аб узаемапаразуменні паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Універсітэтам Чанакале імя 18 сакавіка. У аснову міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва пакладзены, у першую чаргу, праект па ўдзеле беларускіх спецыялістаў ва ўнікальных археалагічных пошуках на месцы Старажытнай Троі.

Падчас візіту, які адбыўся пры падтрымцы Генконсульства і прадстаўніка консульскай установы ў Чанакале Рыдвана Дэмірхана, праведзена сустрэча з рэктарам Універсітэта Чанакале імя 18 сакавіка д-рам Седатам Муратам. Бакі дамовіліся па шэрагу пэўных напрамкаў узаемадзеяння.

У суправаджэнні кіраўніка археалагічных работ доктара Рустэма Аслана дэлегацыя наведала месцы раскопак у Старажытнай Троі, азнаёмілася з апошнімі напрацоўкамі турэцкага боку, вызначылася з аргпытаннямі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці