Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і тэхналогій «F Istanbul»
10.07.2024 г.10 ліпеня 2024 г. у адным з найбуйнейшых экспацэнтраў Стамбула адкрылася штогадовая міжнародная выстава прадуктаў харчавання і тэхналогій «F Istanbul».
Беларусь на гэтым форуме, які працягнецца да 13 ліпеня, прадстаўлена стэндам беларускай консульскай установы ў Стамбуле і стэндамі шэрага прадпрыемстваў харчовай галіны. У першы дзень работы выставу наведалі Генконсул Беларусі Аляксей Швед і намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Ірына Іванова.
Для беларускіх вытворцаў мерапрыемства стала важнай пляцоўкай для ўстанаўлення цесных кантактаў з пастаўшчыкамі і імпарцёрамі харчавання не толькі Турцыі, але і розных рэгіёнаў, заключэння дамоўленасцей, абмену вопытам і тэхналагічнымі напрацоўкамі.