Аб святкаванні Купалля ў Турцыі
18.06.2023 г.18 чэрвеня 2023 г. у цэнтральным доме культуры турэцкага горада Гёльджук на маляўнічым узбярэжжы Мармуровага мора беларусы Турцыі разам з прадстаўнікамі краін СНД адсвяткавалі Купалле, сумясціўшы яго з завяршэннем навучальнага года ў турэцкіх школах.
Асноўным арганізатарам свята, якое сабрала звыш 40 дзетак і ў агульнай складанасці каля ста чалавек, пры падтрымцы мэрыі горада і беларускага Генеральнага консульства ў Стамбуле выступіла Каджаэлійскае таварыства беларусаў і рускамоўных суайчыннікаў.
У сваім выступленні Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед адзначыў нацэленасць беларусаў не толькі на захаванне спрадвечных традыцый, але і на падтрыманне міру і сяброўства з суседзямі, што тым больш сімвалічна ў Год міру і сатварэння.
Пасля канцэрта з беларускімі песнямі, кулінарнага кірмаша і свята беларускага драніка з майстар-класам удзельнікаў Купалля захапіў квэст па пошуку папараць-кветкі, сімвалічные скокi праз вогнішча, карагод з вянкамі пад песню «Купалінка» і маса іншых святочных забаў.