:

Аб беларускіх Калядах у Турцыі

25.12.2022 г.

25 снежня 2022 г. у цэнтральным доме культуры турэцкага горада Гёльджук на прыгожым узбярэжжы Мармуровага мора адбыліся святочныя беларускія Каляды.

Галоўнымі арганізатарамі свята, якое сабрала звыш 120 чалавек, у тым ліку больш чым 60 дзетак, пры падтрымцы мэрыі горада выступілі Каджаэлійскае таварыства беларусаў і рускамоўных суайчыннікаў і Генконсульства Беларусі ў Стамбуле. Мерапрыемства наведаў мэр горада Гёльджук Алі Йылдырым Сезер.

У сваім выступе Генеральны консул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед адзначыў аб'яднаўчую ролю культуры, што тым больш сімвалічна для беларусаў у 2022 годзе, бо гэты год быў аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.

Дзятва з задавальненнем акунулася ў святочную навагоднюю казку, а вясёлыя спаборніцтвы з падарункамі з Беларусі і калядны кірмаш нікога не пакінулі абыякавымі.

Напрыканцы госці свята пачаставаліся стравамі беларускай кухні, прыгатаванымі рукамі саміх удзельнікаў.

Усім без выключэння малышам дасталіся падарункі-цацкі ад знакамітай кандытарскай фабрыкі «Спартак», дастаўленыя ў Турцыю нашымі сябрамі з авіякампаніі «Белавія» і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

А ў год стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках акцыі “Аб Беларусі – беларусам замежжа” актыву Каджаэлійскага таварыства беларусаў і рускамоўных суайчыннікаў быў перададзены кніжны фонд з навучальных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці