Аб падпісанні беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні візаў
24.06.2020 г.19 чэрвеня 2020 г. у г.Мінску падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні візаў і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Пагадненне падлягае ратыфікацыі і ўступіць у сілу па заканчэнні 30 дзён з даты атрымання апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні Бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.
Пасля ўступлення Пагаднення ў сілу замежныя грамадзяне змогуць наведваць Беларусь пры наяўнасці расійскай візы, і наадварот — наведваць Расею пры наяўнасці беларускай візы. Яны змогуць уязджаць, выязджаць, знаходзіцца, ехаць транзітам па тэрыторыі дзвюх дзяржаў паветраным, чыгуначным, а таксама аўтамабільным транспартам па 6 дарогах, якія вызначаны ў Пагадненнi.
Пагадненне не закранае дзеянне бязвізавага рэжыму, уведзенага Рэспублікай Беларусь у дачыненні да грамадзян замежных дзяржаў, уключаючы бязвізавы ўезд праз Нацыянальны аэрапорт Мінск і ў турыстычныя зоны Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, паколькі такая магчымасць прадастаўлена замежным грамадзянам заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і распаўсюджваецца толькі на тэрыторыю Беларусі альбо адпаведнага рэгіёну .
Пытанні ўезду і выезду на тэрыторыю Беларусі альбо Расеі ў бязвізавым рэжыме, устаноўленым нацыянальным заканадаўствам, Пагадненнем не рэгулююцца.