:

Аб сустрэчы Генконсула з Прадстаўніком МЗС Турцыі ў Стамбуле

06.02.2023 г.

6 лютага 2023 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед нанёс візіт ветлівасці новапрызначанаму Прадстаўніку МЗС Турцыі ў Стамбуле Паслу Айшэ Сёзен Услуер.

У першую чаргу, беларускі дыпламат выказаў шчырыя спачуванні ў сувязі з ранішняй серыяй страшных землятрусаў у паўднёва-ўсходняй Турцыі, якая забрала сотні чалавечых жыццяў, перадаў словы падтрымкі сем'ям пацярпелых, адзначыў гатоўнасць беларускага боку заўсёды прыйсці на выручку.

Бакі абмяняліся думкамі аб становішчы ў рэгіёне, прыйшлі да адзінай думкі аб сяброўскім, канструктыўным характары двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Турцыяй.

Быў абмеркаваны шэраг агульных і канкрэтных консульскіх пытанняў, парадак узаемадзеяння беларускага Генконсульства на доўгатэрміновую перспектыву з Прадстаўніцтвам МЗС Турцыі ў Стамбуле.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці