Саміт па штучным інтэлекце
15.06.2026 г.Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Яўгенія Барткевіч прыняла ўдзел у Türkiye Yapay Zeka Zirvesi (Саміце па штучным інтэлекце), які прайшоў у Стамбуле і быў прысвечаны пытанням развіцця перадавых тэхналогій і іх уплыву на глабальную эканоміку.

Мерапрыемства адкрыў Прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі Рэджэп Таіп Эрдаган. У сваім выступленні ён падкрэсліў стратэгічнае значэнне штучнага інтэлекту як ключавога фактару забеспячэння лічбавага суверэнітэту дзяржаў і павышэння іх канкурэнтаздольнасці на сусветнай арэне.
У рамках саміту абмяркоўваліся актуальныя тэндэнцыі ўкаранення тэхналогій штучнага інтэлекту ў розныя галіны, уключаючы прамысловасць, транспарт і сферу паслуг, а таксама перспектывы міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

На палях мерапрыемства Яўгенія Барткевіч правяла шэраг рабочых кантактаў, падчас якіх, у прыватнасці, адзначыла поспехі беларускай каманды навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, якая прымае ўдзел у конкурсе Teknofest у катэгорыі «The Artificial Intelligence in Aviation Competition». Фінальны этап конкурсу запланаваны на верасень бягучага года і адбудзецца ў Стамбуле.

Удзел беларускага боку ў падобных міжнародных ініцыятывах спрыяе ўмацаванню навукова-тэхналагічнага патэнцыялу і пашырэнню супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай у сферы інавацый.