Аб удзеле Генконсула ў адкрыцці выставы касметычных тавараў Beauty Istanbul 2024
02.10.2024 г.2 кастрычніка 2024 г. у Стамбуле адкрылася найбуйнейшая ў рэгіёне, пятая па ліку міжнародная выстава касметычных тавараў Beauty Istanbul 2024. Удзел у трохдзённай выставе бяруць больш за 1100 экспанентаў з 60 краін.
На адкрыцці выставы з уступным словам выступіў Генконсул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед, які адзначыў дынамічнае развіццё касметычнай індустрыі ў нашай краіне.
Беларусь на выставе прадстаўлена стэндамі чатырох найбуйнейшых прадпрыемстваў, занятых у вытворчасці касметыкі, парфумерыі і ўпакоўкі. З членамі беларускай дэлегацыі адбыўся абмен думкамі аб перспектывах экспарту беларускай касметычнай прадукцыі на рынкі Турцыі і рэгіёна. Беларускі дыпламат таксама правёў сустрэчу з дырэктарам выставы Махмутам Эрам.