:

Аб адкрыцці выстаў аб Беларусі ў Генконсульстве

28.11.2023 г.

28 лістапада 2023 г. у беларускім Генконсульстве ў Стамбуле адкрыліся дзве пастаянныя экспазіцыі пра Беларусь.

На знешняй агароджы консульскай установы размешчаны навясныя стэнды, якія наглядна дэманструюць прыгажосці нашай краіны, прыроду і шэраг славутасцяў.

У самім будынку Генконсульства адкрыта падрыхтаваная па матэрыялах Міністэрства культуры выстава «Нацыянальнае культурнае багацце» на рускай і турэцкай мовах, якая апавядае пра самабытныя традыцыі і абрады Беларусі. Многія з іх як беларускае рукатворнае багацце занесены ў спіс аб'ектаў нематэрыяльнай сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У сваёй прамове перад прысутнымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары, СМІ, культурнай грамадскасці Генконсул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед адзначыў беражлівыя адносіны беларускага народа да нацыянальных традыцый, якія дазволілі назапасіць каласальны культурны вопыт. Паводле яго слоў, шматлікія войны, якія праходзілі па тэрыторыі сучаснай Беларусі, нанеслі значныя страты матэрыяльным каштоўнасцям краіны, але нематэрыяльная спадчына беларусаў працягвае заставацца трывалым падмуркам для самаідэнтыфікацыі народа, разумення свайго месца ў свеце і з'яўляецца найважнейшай крыніцай яго творчых сіл.

Сімвалічнасць мерапрыемству надае тое, што яно праходзіць у Год міру і стварэння.

Удзельнікі мерапрыемства пачаставаліся стравамі беларускай кухні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці