Аб візіце ў Стамбул дэлегацыі дзелавых колаў
11.07.2024 г.У перыяд з 8 па 13 ліпеня 2024 г. у Стамбуле знаходзіцца шматпрофільная дэлегацыя дзелавых колаў пад эгiдай Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і пры садзейнічанні беларускага Генконсульства ў Стамбуле.
11 ліпеня на пляцоўцы беларускай консульскай установы адбыўся кансультатыўны семінар «Бізнес і фінансавы кансалтынг на тэрыторыі Турэцкай Рэспублікі». У сваім уступным слове Генконсул Беларусі ў Стамбуле Аляксей Швед інфармаваў удзельнікаў аб бягучым этапе развіцця беларуска-турэцкіх палітычных і гандлёва-эканамічных адносін. Шэраг турэцкіх кансалтынгавых агенцтваў падрабязна спыніўся на ўмовах вядзення бізнесу ў Турцыі. Пасля заканчэння пленарнай часткі адбыліся беларуска-турэцкія сустрэчы.