:

Аб сустрэчы з рэктарам і студэнтамі Бахчэшэхірскага ўніверсітэта

17.04.2023 г.

17 красавіка 2023 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед правёў у рэжыме відэаканферэнцыі сустрэчу са студэнтамі Вышэйшай кіраўніцкай школы Бахчэшэхірскага ўніверсітэта. Адбыўся зацікаўлены дыялог аб прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі, беларускі дыпламат адказаў на пытанні студэнтаў.

У той жа дзень Генконсул правёў сустрэчу з рэктарам Бахчэшэхірскага ўніверсітэта Шырын Карадэніз. У развіццё ініцыятывы турэцкага боку давёў інфармацыю аб гатоўнасці Ліцэя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта да наладжвання партнёрскіх адносін. Абмеркавалі магчымыя кірункі супрацоўніцтва і шэраг арганізацыйных пытанняў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці