:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў Еўразійскім саміце па вышэйшай адукацыі

27.02.2024 г.

27 лютага 2024 г. у Стамбуле пачаў працу трохдзённы Еўразійскі саміт па вышэйшай адукацыі, пляцоўка для абмену думкамі аб агульнасусветных трэндах у развіцці вышэйшай адукацыі і перамоваў аб узаемавыгадных кантактах памiж ВНУ.

На прадстаўнічым саміце адкрыты беларускі нацыянальны стэнд «Education in Belarus», а ў яго працы бярэ ўдзел беларуская дэлегацыя ў складзе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (завочна) і Цэнтра міжнародных сувязяў пры Міністэрстве адукацыі Беларусі.

У адкрыцці саміту ўзяў удзел Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед. Цікавасць да магчымасцей беларускай сістэмы адукацыі праявілі не толькі турэцкія спецыялісты, але і прадстаўнікі еўразійскай экспертнай супольнасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці