Аб візіце беларускай дэлегацыі ў Бурсу
25.11.2024 г.24-26 лістапада 2024 г. пры падтрымцы беларускіх загранустаноў у Турцыі адбыўся візіт у Бурсу дэлегацыі дзелавых колаў пад кіраўніцтвам Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Анатоль Якубенка, які ўвайшоў у склад дэлегацыі, правёў сустрэчы ў пабрацімскай для Магілёва Бурсе з мэрам горада Мустафой Базбеем і губернатарам аднайменнай правінцыі Эролам Аййылдызам. На сустрэчах абмеркаваны пытанні актывізацыі міжрэгіянальных сувязей.
У Гандлёва-прамысловай палаце Бурсы адбыўся абмен думкамі аб перспектывах умацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, праведзена кантактна-кааперацыйная біржа.