:

Грамадзянства непаўналетнiх дзяцей

У адпаведнасці з артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” ад 01 жніўня 2002 года дзіця набывае грамадзянства Рэспублiкi Беларусь па нараджэнні незалежна ад месца народзінаў, калі на дзень нараджэння дзіцяці хаця бы адзін з яго бацькоў знаходзiцца ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь. Гэта палажэнне распаўсюджваецца на дзяцей, якія нарадзіліся пасля уваходжання ў сілу названага Закона (гэта значыць 17 жніўня 2002 года і пазней).

Калі дзіця – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, народжаны 17 жніўня 2002 года і пазней, па нараджэнні з'яўляецца таксама грамадзянінам замежнай дзяржавы, то ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам аб грамадзянстве яго бацькі маюць права выбару: альбо захаваць дзеля свайго дзіцяці беларускае грамадзянства і аформіць для яго беларускі пашпарт, альбо аформіць для дзіцяці страту беларускага грамадзянства (пасля рэгістрацыі страты беларускага грамадзянства дзіцём для ўезду ў Беларусь неабходна атрымліваць візу).

Для грамадзян, якія аформілі дазвол на сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь

Афармленне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэгістрацыя страты беларускага грамадзянства дзіцём, народжаным па-за межамі Рэспублікі Беларусь, адзін з бацькоў якога з'яўляецца замежным грамадзянінам, а другі – грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, пры гэтым аформіўшым выезд да сталага жыхарства за мяжу, адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства замежных спраў і замежных устаноў.

Калі бацькі жадаюць захаваць для дзіцяці беларускае грамадзянства, то адзін з іх (грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які стаіць на сталым консульскім уліку ў Генеральным консульстве), павінен падаць наступныя дакументы для афармлення свайму непаўнагадоваму дзіцяці пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:

  • заяву;
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўнагадовага;
  • пашпарты абодвух бацькоў;
  • 4 каляровыя фатаграфіі непаўнагадовага, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным аркушам);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтнымі органамі Турцыі, які пацвярджае права непаўнагадовага на сталае пражыванне.

Калі бацькі не жадаюць захаваць для дзіцяці беларускае грамадзянства, то для афармлення страты грамадзянства ў Генеральнае консульства падаюцца наступныя дакументы:

  • сумесная натарыяльна завераная заява бацькоў аб афармленні для дзіцяці страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
  • дакумент паўнамоцнага органа Турцыі, які пацвярджае наяўнасць у дзіцяці турэцкага грамадзянства;
  • натарыяльна засведчаная згода дзiцяцi ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на спыненне грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • дзве каляровыя фатаграфіі памерам 3х4 см;
  • дакументы, якія сведчаць асобы бацькоў.

Па выніках разгляду заявы аб рэгістрацыі страты грамадзянства Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле афармляецца адпаведная даведка, якая абавязковая да прад'яўлення ў замежныя ўстановы Беларусі пры кожным звароце за візай для дзіцяці.

Для грамадзян, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь

Афармленне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або рэгістрацыя страты беларускага грамадзянства дзіцём, адзін з бацькоў якога з'яўляецца замежным грамадзянінам, а другі – грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, пры гэтым зарэгістраваным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або выпісаным без афармлення выезду да сталага жыхарства за мяжу, адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У гэтым выпадку дакументы для афармлення пашпарта альбо афармлення страты беларускага грамадзянства падаюцца ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па месцы прапіскі / рэгістрацыі. Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле ў такім выпадку для ўезду дзіцяці ў Беларусь афармляецца пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (гл. Раздзел «Пасведчанні на вяртанне»). Віза для дзіцяці ў пашпарт замежнага грамадзяніна не выдаецца!

Звяртаем увагу грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не аформілі ва ўсталяваным Законам парадку дазвол на сталае жыхарства за межамі Рэспублікі Беларусь і не зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь на момант звароту ў Генконсульства, на тое, што пытанні страты беларускага грамадзянства або дакументавання іх дзяцей пашпартамі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь могуць быць вырашаныя толькі пасля рэгістрацыі заяўнікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У гэтай сітуацыі грамадзяне, не зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь і якія не аформілі выезд на сталае жыхарства за мяжу, могуць падаваць у Генконсульства хадайніцтвы аб афармленні сталага жыхарства за мяжой.

Беларускія грамадзяне, зарэгiстраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, якія маюць намер аформіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь свайму непаўнагадоваму дзіцяці, удакладняюць спіс дакументаў, неабходных для афармлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, самастойна ў органах унутраных спраў па месцы рэгістрацыі ў Беларусі.

Дакументы, выдадзеныя альбо засведчаныя кампетэнтнымі органамі Турцыі, прымаюцца органамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці прастаўлення на іх апастылю і перакладу на беларускую або рускую мову.

Грамадзянства непаўнагадовых дзяцей, народжаных у перыяд з 12 лістапада 1991 года па 16 жніўня 2002 года ўключна

Дзіця з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, калі на дзень нараджэння дзіцяці:

  • абодва бацькі знаходзіліся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
  • дзіця нарадзілася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адзін з яго бацькоў знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
  • адзін з бацькоў дзіцяці быў невядомы або не меў ніякага грамадзянства, а другі знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
  • дзіця нарадзілася за межамі Рэспублікі Беларусь і адзін з яго бацькоў знаходзіўся ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь і стала пражываў (быў прапісаны) у Рэспубліцы Беларусь альбо выпісаны без афармлення выезду на сталае месца жыхарства за мяжу.

Калі на дзень уступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 года “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” (17 жніўня 2002 года) з моманту нараджэння дзіцяці не ўзнікла абставінаў, якія прывялі да спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь у дзіцяці і (або) яго бацькоў, то дзіця з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці