:

Апастыль і парадак легалізацыі дакументаў

Легалізацыя — гэта працэдура пацвярджэння адпаведнасці дакументаў заканадаўству дзяржавы іх паходжання для мэт іх выкарыстання ў міжнародных зносінах, якая ўяўляе сабой засведчанне сапраўднасці подпісу службовай асобы і пячаткi дзяржаўнай установы.

Афіцыйныя дакументы, складзеныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія прад'яўляюцца для легалізацыі, павінны быць аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкулаў 3-5 Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 г. № 4, калі іншае не прадугледжана нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Разам з тым на падставе артыкулаў 2 і 3 Гаагскай канвенцыі, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, ад 5 кастрычніка 1961 года, дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц Канвенцыі, з'яўляюцца сапраўднымі ў іншай краіне-удзельніцы без консульскай легалізацыі пры ўмове прастаўлення на іх апастылю. Па стану на 7 верасня 2023 г. да Гаагскай канвенцыі далучылiся 126 краін-удзельніц, уключаючы Турэцкую Рэспубліку. Апастыль сведчыць сапраўднасць подпісу, якасць, у якім выступала асоба, падпісаўшая дакумент, і, у належным выпадку, сапраўднасць пячаткi або штампа, якімі змацаваны гэты дакумент.
 
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь падаюць заяву аб легалізацыі дакумента або прастаўленні на ім апастыля ва ўпаўнаважаны орган асабіста або праз свайго прадстаўніка на падставе даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь.
 
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць аформіць апастыль праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым аплачваецца консульскі збор (50 еўра).

 

У Рэспубліцы Беларусь права прастаўлення апастылю маюць:

 

Міністэрства юстыцыі
(г.Мінск, вул.Калектарная, 10)

на дакументах, якія зыходзяць ад устаноў юстыцыі і судоў (натарыята)

 

Міністэрства адукацыі
(г.Мінск, вул.Савецкая, 9)

 
на дакументах, якія зыходзяць ад устаноў адукацыі
 

Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі
(г.Мінск, вул.Калектарная, 10)

 

на дакументах, якія зыходзяць ад падведамных дзяржаўных архіваў

 

Галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў
(г.Мінск, вул.К.Маркса, 37а)

 

на ўсіх іншых відах дакументаў, уключаючы пасведчання аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (пасведчання аб шлюбе, нараджэнні), даведках, выдадзеных аддзеламі ЗАГС раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамамі (Палацамi) грамадзянскіх абрадаў гарадскiх выканаўчых камітэтаў

 

У Турэцкай Рэспубліцы права прастаўлення «апастылю» маюць:

у вилайетах (il) — губернатарства (valilik);
у паветах (ilçe) — мэрыі (kaymakamlık).

Звяртаем увагу на тое, што па рашэнні губернатарства Стамбула працэдура прастаўлення апастылю і засведчанне дакументаў, выдадзеных консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў, акрэдытаванымі ў г.Стамбуле, ажыццяўляецца толькі ў раённых аддзяленнях (каймакамлыках) правінцыі.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці