:

Дапамога грамадзянам Рэспублікі Беларусь у экстрэмальных сітуацыях

Для атрымання экстранай дапамогі (у непрацоўны час, выхадныя і святочныя дні) грамадзяне Рэспублікі Беларусь (выключна), якія знаходзяцца ў Турцыі (на тэрыторыі консульскай акругі Генконсульства), могуць звязацца  па дзяжурным тэлефоне:

+ 90 538 059 1188.

Пры адсутнасці адказу напішыце SMS.

НАГАДВАЕМ:

гэты нумар тэлефона прызначаны ВЫКЛЮЧНА

для сувязі ў надзвычайных абставінах (пагроза жыццю і здароўю, супрацьзаконныя ўтрыманні) у непрацоўны час і толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь.

У Турцыі дзейнічае бясплатная «гарачая тэлефонная лінія» 157, створаная з мэтай процідзеяння гандлю людзьмі і аказання дапамогі жанчынам, якія трапілі ў сэксуальнае рабства. Па ўказаным тэлефоне можна паведаміць праваахоўным органам пра выпадкі сямейнага гвалту, прымусу жанчын да занятку прастытуцыяй або працы без матэрыяльнай кампенсацыі, а таксама атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў па пытаннях легальнага працаўладкавання ў Турцыі. «Гарачая лінія» працуе кругласутачна. Інфармацыйныя паслугі прадастаўляюцца ў тым ліку і на рускай мове. Патэлефанаваць на лінію з Турцыі можна па тэлефоне 157, з Беларусі — па тэлефоне 8 10 90 312 157 11 22.

Для грамадзян Беларусі, якія маюць праблемы са здароўем на тэрыторыі Турцыі, Міністэрствам аховы здароўя Турцыі аказваецца паслуга міжнароднай падтрымкі. Для таго, каб ёю скарыстацца, неабходна набраць нумар тэлефона 0850 288 3838 (дадатковы 4 – руская мова) для атрымання перакладчыцкай дапамогі пры зносінах з турэцкамоўным лекарам. Дапамога аказваецца на бясплатнай аснове.

Тэлефоны экстраных службаў:

Паліцыя 155;
Турыстычная паліцыя +9 0212 527 45 03;
Хуткая дапамога 112;
Хуткая дапамога 113;
Пажарная каманда 110;
Служба выратавання (Arama kurtarma derneği AKUT) +90 (212) 217 04 10;
Дарожная паліцыя 156.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці